We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Cenotaph

by Stonerhenge

/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    Purchasable with gift card

      €7 EUR  or more

     

  • Includes unlimited streaming of Cenotaph via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    ships out within 1 day
    Purchasable with gift card

      €0.50 EUR or more 

     

1.
АДВЕЧНАЕ ІМКНЕНЬНЕ Чужыя Сусьветы, Далёкія зоры вабяць. Невядомыя здані-каметы Падманваюць зрок і памяць. Неадкрытая частка Вымярэньняў працягла кліча. Чорных дзюр небяспечная пастка Выглядае прывабна надзвычай. Таямнічыя пульсуюць сігналы. Незнаёмых планет небасхілы Цешаць вока ўпарта, трывала Праз туман, фатальна застылы.
2.
РАЗЬВІТАЛЬНАЯ (PRINCESS OF NEDEAH) Быў учора час разьвітацца. Урэшце мусіў зысьці. Ня ўбачымся болей, (Хіба ў іншым жыцьці) Надвячоркам нечакана заўважыў Адно пустыя арэлі У дамоўленым месцы. Нажаль. Разьвітацца не пасьпелі… Дзякуй за тлумачэньне Ўсёй сьветабудовы Дзякуй за ўчынкі Дзякуй за словы За начныя спатканьні За сьпеў на сьвітаньні За вачэй сузіраньне Дзякуй за ўсё!..
3.
БЯСЧАСЬСЕ Праз аблокаў шэрань Не прабіцца сонцу. Сівы попел ў вышыні. Ані гуку тут, Ані руху там, Горны пас удалечыні. Незямныя рэкі У далінах змрочных, Недасяжныя адсюль. Туманаў сьцены, Выпарэньняў хвалі Нябяспечныя паўсюль Смутны далягляд, Каменны град Стала высьцілае дол… Змарнаваны час, Падступны газ, Пыл бязлітасны вакол… Моцны землятрус, Скамянелы друз Шчыльна высьцілае дол… Застылы час, Атрутны газ, Пыл бязлітасны вакол… Акіян атруты Ільдом чорным скуты. Немагчыма тут жыцьцё. Коўдраю багністай, Вэлюмам імглістым Накрывае нябыцьцё. Крывавы золак Памерлых зорак Усё, што бачна навакол: Сьляды паразы, Іржы метастазы, Спрэс атрутны арэол. Смутны далягляд, Каменны град Стала высьцілае дол… Змарнаваны час, Падступны газ, Пыл бязлітасны вакол… Моцны землятрус, Скамянелы друз Шчыльна высьцілае дол… Застылы час, Атрутны газ, Пыл бязлітасны вакол…
4.
04 Cenotaph 02:42
Instrumental
5.
ЗАГУБЛЕНЫ Нятрывалыя прагнозы часам Нестабільныя наладкі стала Наважаюся ўсё выправіць сам насам Дасылаю аварыйныя сыгналы Назіраю пурпуровыя нябёсы Пачуваюся нібыта пад гіпнозам Прабіраюся праз шэрыя заносы Прадчуваю набліжэньне зноў псыхозу Незнаёмыя сузор’і Непралазныя сумёты Непрадказальнае надвор’е Незразумелыя грымоты Аднастайны кругагляд надта дзіўны Блізкі акіян трывожна неспакойны Непрыемнасьцяў ланцуг непарыўны Пагражае ўсьцяж рызыкаю падвойнай Непрыемны рэзананс Усё направіць ня дам рады Уся сістэма — трывалы дысананс Дэпрэсыўныя прэсуюць далягляды Нятрывалыя прагнозы часам Нестабільныя наладкі стала Наважаўся ўсё выправіць сам насам Дасылаю аварыйныя сыгналы
6.
06 Ad Astra 10:13
AD ASTRA Незвычайнае зьзяньне Залівае вакол абшары. Шэраг адлюстраваньняў Упрыгожыў ланцуг ангараў. Промні сонцаў чырвоных Цешаць усіх да эўфарыі, Да рухаў шалёных, Насустрач стыхіі Гэта шлях праз нябёсы — Лад жыцьця назаўжды. Невядомых дзівосаў Адшукайма сьляды. Імкненьне да зораў — Сэнс жыцьця назаўжды. Невядомых прастораў Адшукайма сьляды. Усё бліжэй заканчэньне Падрыхтоўкі да адлёту. Цешыць вока праменьнем Выгляд срэбнага зорнага флоту. Надыходзіць імгненьне Крылы ўрэшце распасьцерці Да зораў імкненьне — Шлях у бяссмерце. Гэта шлях праз нябёсы — Лад жыцьця назаўжды. Невядомых дзівосаў Адшукайма сьляды. Імкненьне да зораў — Сэнс жыцьця назаўжды. Невядомых прастораў Адшукайма сьляды.

about

Music and lyrics by Serge «Skrypa» Skrypničenka.

Recorded at White Shore Studio and at Taxophone Studio.

Special thanks for Pavał Janoūski.

credits

released September 15, 2021

ŹMICIER ŁUKJANČYK (vocal)

SERGE «SKRYPA» SKRYPNIČENKA (guitars, synthesizers, back vocal)

CICHAN ZOŁATAŪ (bass)

EZ Drummer (drums)

license

all rights reserved

tags

about

Stonerhenge Minsk, Belarus

The band Stonerhenge was created in 2020 by members of several famous Belarusian rock bands

contact / help

Contact Stonerhenge

Streaming and
Download help

Redeem code

Report this album or account

If you like Stonerhenge, you may also like: